2013-01-29 11:04:49

Папа павітаў 50-тысячную Пілігрымку за жыццё ў ЗША


RealAudioMP3 Святы Айцец павітаў штогадовую Пілігрымку за жыццё ў амерыканскім Сан-Францыска. Арцыбіскуп Карла Марыя Вігано, Апостальскі нунцый у Злучаных Штатах, агучыў пасланне Бэнэдыкта XVI, які назваў падзею “выдатным публічным сведчаннем аб фундаментальным праве чалавека на жыццё”. Пантыфік лічыць такія маніфестацыі “маральным імператывам” да падтрымання недатыкальнай годнасці кожнага чалавека, “асабліва самых маленькіх і самых безабаронных нашых братоў і сясцёр”.

Падзея адбылася ў 40-ю гадавіну гістарычнай судовай справы Роу супраць Уэйда, пасля якой у ЗША фактычна былі легалізаваны аборты.







All the contents on this site are copyrighted ©.