2013-01-29 09:55:55

Ліванскі кардынал напіша разважанні да Крыжовага Шляху ў Калізеі


RealAudioMP3 Мараніцкі Патрыярх, кардынал Бешара Бутрас Раі, падрыхтуе тэксты сёлетняга Крыжовага Шляху ў рымскім Калізеі, які пройдзе ў Вялікую Пятніцу з удзелам Бэнэдыкта XVI. Святы Айцец, давяраючы напісанне разважанняў блізкаўсходняму іерарху, пажадаў такім чынам узгадаць сваё мінулагодняе падарожжа ў Ліван і запрасіць хрысціян да малітвы за сваіх братоў і сясцёр на Блізкім Усходзе. Хрысціяне ў рэгіёне сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі.

Медытацыйныя тэксты будуць прачытаны 29 сакавіка пры сабранні некалькіх тысяч асоб у месцы мучаніцтва першых хрысціян. У антычным Калізеі Святы Айцец і вернікі будуць разважаць на 14 стацыямі мукі і смерці Хрыста.

72-гадовы кардынал Раі з 2011 г. з’яўляецца Патрыярхам Мараніцкай Царквы, у Калегію кардыналаў ён быў залічаны ў лістападзе мінулага году. Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Ліван праходзіла 14-16 верасня 2012 г. Нагодай да візіту стала падпісанне паслясінадальнай апостальскай адгартацыі, якая стала вынікам Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу.







All the contents on this site are copyrighted ©.