2013-01-29 15:39:41

Ватыканскую дыкастэрыю цікавіць сувязь паміж верай і жыццём


RealAudioMP3 Папская акадэмія жыцця збярэцца на сваёй генеральнай асамблеі 22 лютага, каб паразмаўляць на тэму: “Вера і жыццё”. Асамблею ўзначаліць старшыня ватыканскай дыкастэрыі кардынал Вілем Эйк. На яе запрошаны навукоўцы ў розных галінах. З дакладам выступіць таксама прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, ён будзе прысвечаны тэме чалавечага жыцця ў думцы Бэнэдыкта ХVІ. Удзельнікі будуць размаўляць пра сакральнасць чалавечай асобы, навучанне Святога Пісання аб жыцці, ролю адукацыі ў абароне жыцця, сувязь веры і навукі. У цэнтры дыскусій будзе чалавек і яго жыццё ў культуры сучаснага грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.