2013-01-28 14:43:27

Папа спачувае ахвярам пажару ў Бразіліі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI “узрушаны трагічнай гібеллю” сотняў маладых людзей падчас пажару ў бразільскім Санта-Марыя. Аб гэтым гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай 28 студзеня за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіа Бэртонэ, на імя мясцовага арцыбіскупа Адэлара Рубэрта. Папа пераказаў спачуванні сем’ям загінуўшых і запэўніў у сваёй блізкасці ўсіх, хто смуткуе з гэтай прычыны. “Святы Айцец давярае Божай міласэрнасці душы памерлых і моліцца аб суцяшэнні і аздараўленні для параненых”, - гаворыцца ў тэлеграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.