2013-01-28 13:12:25

Арцыбіскуп Чэллі: Папа не жадае замяніць старыя СМІ новымі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, пракаментаваў крытычныя выказванні італьянскага каталіцкага спецыяліста ў галіне СМІ Дзіна Боффа адносна “ап’янення Касцёла сацыяльнымі сеткамі”, якія прагучалі 24 студзеня падчас сустрэчы, арганізаванай Патрыярхатам Венецыі з нагоды свята св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Паводле эксперта і кіраўніка тэлеканала італьянскага епіскапату, захапленне сучаснымі СМІ прывядзе да занядбання класічных медыя, “якія даюць магчымасць уступаць у кантакт з жывым сэрцам супольнасці”. У сваю чаргу, арцыбіскуп Чэллі, палемізуючы з Боффа, у інтэрв’ю італьянскай “La Reppublica”, адзначыў, што не разумее такога “апакаліптычнага тону” і тым больш не бачыць “ап’янення” Касцёла сучаснасцю. Паводле іерарха, “Папа не мае намеру замяніць старыя СМІ новымі, але фактам з’яўляецца тое, што 35% моладзі чэрпае інфармацыю з інтэрнэта”. “Многія людзі знаходзяць толькі ў інтэрнэце слова Пана, і тут Касцёл павінен быць прысутным”, - лічыць арцыбіскуп Чэллі.

Італьянскае выданне звяртае ўвагу, што колькасць тых, хто атрымлівае паведамленні Папы ў “Твітэры” ужо больш за 2 млн. Акрамя таго, вялікая колькасць біскупаў, святароў, законнікаў і законніц ужо доўгі час актыўна дзейнічаюць у сацыяльных сетках.








All the contents on this site are copyrighted ©.