2013-01-28 14:39:20

Архірэйскі Сінод Халдэйска-Каталіцкай Царквы абірае новага Патрыярха


RealAudioMP3 Архірэйскі Сінод Халдэйска-Каталіцкай Царквы 28 студзеня сабраўся ў Рыме, каб абраць новага Патрыярха. Епіскапы аб’яднанага з Рымам Вавілонскага Патрыярхату, вернікі якога знаходзяцца ў большай частцы ў Іраку, вызначаць пераемніка кардынала Эмануэля III Дэлі. Апошні сышоў у адстаўку ў снежні 2012 г. ва ўзросце 85 гадоў. Паводле Кананічнага права Усходніх Каталіцкіх Цэркваў абірае Патрыярха Архірэйскі Сінод. Галасаванне ўзначальвае прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Гэту пасаду ў гэты час займае кардынал Леанарда Сандры. Выбар заўсёды зацвярджае Папа, удзяляючы новаму Патрыярху так званую “ecclesiastica communio”.







All the contents on this site are copyrighted ©.