2013-01-27 13:10:05

Святы Айцец нагадаў аб Дні памяці ахвяр Халакосту


RealAudioMP3 Святы Айцец запрасіў вернікаў памятаць аб ахвярах Халакосту. Пасля малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік нагадаў, што 27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень памяці ахвяр Халакосту. “Памяць аб гэтай страшнай трагедыі, якая вельмі моцна ўдарыла па яўрэйскаму народу, павінна быць пастаянным напамінам усім, каб не дапусціць паўтарэння жахаў мінулага, не прымаць ніякай формы нянавісці і расізму і падтрымліваць імкненні да павагі і годнасці чалавека”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

1 лістападзе 2005 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла, што 27 студзеня будзе штогод адзначацца як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту – масавага знішчэння нацыстамі яўрэйскага насельніцтва Еўропы, якое ў 60% падвергнулася сістэматычнаму пераследу і знішчэнню ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у 1933-1945 гадах. З 1953 г. Ізраіль прысуджае людзям, якія дапамагалі яўрэям у гады Халакосту, ганаровае званне Праведніка народаў свету. На сённяшні дзень налічваецца каля 15 тыс. такіх людзей, у іх ліку каталіцкія біскупы, святары, законніцы і законнікі.







All the contents on this site are copyrighted ©.