2013-01-26 14:36:09

Польшча: епіскапат прывітаў рашэнне парламента не легалізаваць аднаполыя саюзы


RealAudioMP3 Сейм Польшчы адхіліў некалькі законапраектаў аб легалізацыі гомасексуальных саюзаў. Падчас пасяджэння ніжняй палаты парламента, 25 студзеня, большасць дэпутатаў прагаласавалі супраць прапановы партый “Грамадзянскага платформа”, “Саюз дэмакратычных левых сіл” і “Рух Палікота” унесці змены ў заканадаўства. Паводле міністра юстыцыі Польшчы Яраслава Говіна, які выступіў падчас пасяджэння Сейма, законапраекты супярэчылі артыкулу 18 польскай Канстытуцыі, паводле якога, дзяражава павінна гарантаваць клопат аб сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, сям’і і мацярынстве. Рашэнне парламента прывіталі таксама прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла. Член Папскай рады па справах сям’і біскуп Станіслаў Стэфанэк адзначыў у інтэрв’ю агенцтву “KAI”, што адхіленне законапраетаў з’яўляецца “добрай навіной – знакам таго, што ў парламенце прысутнічае здаровы розум”. Паводле іерарха прапановы левых сіл былі тэстам, распрацаваным за межамі Польшчы, які праводзіцца групай людзей, што прысутнічаюць “нават у такой сур’ёзнай установе, як Сейм”.








All the contents on this site are copyrighted ©.