2013-01-26 13:23:29

Кс. Ламбардзі пра “духоўны” экуменізм


RealAudioMP3 Моцным момантам “духоўнага” экуменізму назваў сёлетні Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян кс. Фэдэрыка Ламбардзі на хвалях Ватыканскга радыё. Ён лічыць, што гэта ініцыятыва надае сэнс і наталяе ўсе іншыя экуменічныя ініцыятывы самага рознага ўзроўню і важнасці: тэалагічныя, культурныя, дабрачынныя, грамадскія. “Усе яны неабходныя і каштоўныя, але натхняе і спалучае іх толькі малітва да Езуса, якая зыходзіць з глыбіні душы, аб адзінстве ўсіх тых, хто верыць у Яго”, - перакананы прадстаўнік Святога Пасаду.

Кс. Ламбардзі ўзгадаў постаць заснавальніка супольнасці ў Тэзэ брата Ражэ. “Мы павінны пачуць знутры яго экуменізм, пражыты духоўна, і даць яму кіраваць намі”, - сказаў кіраўнік Залы Друку. Ён нагадаў аб Еўрапескай сустрэчы моладзі, якая праходзіла ў Рыме ў навагоднія дні пад эгідай супольнасці ў Тэзэ і спатканні яе ўдзельнікаў з Папам на плошчы св. Пятра. “І каго хвалявала ў гэты вечар, да якой канфесіі належыць кожны з гэтых маладых людзей?”, - задаў рытарычнае пытанне кс. Ламбардзі і адказаў, што ўсе належалі Духу, дадзенаму Хрыстом. “Будзем працягваць маліцца і спадзявацца на адзінства”,- заклікаў прадстаўнік Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.