2013-01-26 10:01:51

Бэнэдыкт XVI: адзінства неабходна для сапраўднасці хрысціянскага сведчання


RealAudioMP3 25 студзеня Бэнэдыкт XVI узначаліў малітву нешпараў у базыліцы св. Паўла за мурамі ў Рыме. Яна адбылася з нагоды заканчэння Тыдня малітвы за адзінства хрысціян, якое традыцыйна прыпадае на ўрачыстасць Навяртання апостала Паўла. У набажэнстве прынялі ўдзел прадстаўнікі іншых Цэркваў і рэлігійных супольнасцяў прысутных у Рыме. У сваёй гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на выклік, які стаіць перад усімі хрысціянамі – памяньшэнне значэння хрысціянскай веры ў сучасных грамадствах. На думку Папы падзелы таксама спрыяюць гэтай негатыўнай тэндэнцыі, таму “сёння ёсць вялікая патрэба ў прымірэнні, дыялогу і ўзаемапаразуменні”. Яно павінна адбывацца не ў “маралісткай перспектыве”, але ў імя “большай аўтэнтычнасці хрысціянскай прысутнасці ў жыцці грамадстваў”. Пантыфік нагадаў таксама, што вера неадлучная ад асабістай святасці вернікаў і пошуку справядлівасці. Ён заклікаў давяраць Богу і памятаць, што адзіснтва – гэта перш за ўсё дар Святога Духа, аб якім трэба настойліва прасіць у малітве.








All the contents on this site are copyrighted ©.