2013-01-26 14:03:51

Арцыбіскуп Фізікела: усе вернікі – катэхеты


RealAudioMP3 Евангелізацыя павінна ўвайсці ў штодзённае жыццё кожнага хрысціяніна, які павінен усведамляць сваё пакліканне, быць носьбітам Евангелля. Кожны ахрышчаны павінен быць сучасным катэхетам, спалучаючы сваю веру са штодзённасцю, перакананы арцыбіскуп Рына Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, у кампетынцыю якой 25 студзеня 2013 г. Святы Айцец афіцыйна перадаў сферу катэхізацыі ў Касцёле.

Арцыбіскуп, у артыкуле на старонках сённяшняй “L‘Osservatore Romano”, піша, што менавіта катэхізацыя з’яўляецца новым інструментам для паспяховай місіі Касцёла несці Добрую Навіну кожнаму. У кантэксце Года Веры “гэта – інструмент надзвычай высокай якасці”, - перакананы кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Ён падкрэслівае, што быць вернікам – зусім не азначае жыць казкамі ці міфамі мінулага, але імкнуцца асабіста ўносіць уклад у праўду аб’яўлення, якое знаходзіць сваю поўню ў Езусе Хрысце. Усведамленне гэтага і можа прывесці да мэты новай евангелізацыі – даць магчымасць усім вернікам сустрэцца з Езусам. Іерарх адзначае, што новая евангелізацыя адбываецца ў абставінах сучаснага свету, які перажывае зусім незнаёмыя дагэтуль працэсы, калі адрасат аб’яўлення ўсё больш пагружаны ў тэхналагізаваную культуру.

“Быць адукаваным у веры, на самой справе, права кожнага верніка, якое ён павінен адкрыць нанава для будавання ўласнай ідэнтычнасці і рушыць да ўсё большага паглыблення таямніцы, у якую верыць”, - адзначыў арцыбіскуп Фізікела. Іерарх з аптымізмам адзначае, што рэлігійная неадукаванасць хрысціян можа быць з поспехам пераадолена.








All the contents on this site are copyrighted ©.