2013-01-25 12:46:09

Папа змяніў кампетэнцыі некаторых ватыканскіх дыкастэрый


RealAudioMP3 25 студзеня былі апублікаваны два Апостальскія лісты Бэнэдыкта XVI у форме “Motu Proprio” паводле якіх адбыліся змены ў кампетэнцыі некаторых ватыканскіх дыкастэрый. Згодна з Апостальскім лістом “Ministrorum institutio”, справы датычныя духоўных семінарый перайшлі ў кампетэнцыю Кангрэгацыі па справах духавенства. Да гэтага імі займалася Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі. З гэтага часу змянілася і назва гэтай дыкастэрыі. Калі раней яна называлася Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі (па справах семінарый і навучальных устаноў),то цяпер слова “семінарый” у назве не будзе. Сваім другім Апостальскім лістом “Fides in doctrinam” Папа перадаў адказнасць за катэхетычную дзейнасць кампетэнцыі Папскай рады па новай евангелізацыі. Да гэтага ёй займалася Кангрэгацыя па справах духавенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.