2013-01-25 13:58:20

Ватыканскі іерарх: натхняцца прыкладам Маці Тэрэзы ў барацьбе з праказай


RealAudioMP3 Прыклад благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты і іншых святых, а таксама людзей добрай волі, павінен падштурхоўваць нас клапаціцца аб людзях хворых на праказу. З такім заклікам звярнуўся арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя ў сваім пасланні прымеркаваным да Сусветнага дня барацьбы з праказай, які будзе адзначацца 27 студзеня. Іерарх нагадаў, што гэта хвароба з’яўляецца адной з самых старажытных у свеце і калі не будзе адпаведна лячыцца можа прыводзіць да смерці, маргіналізацыі і беднасці. Паводле яго ў 2011 г. праказа паразіла каля 220 тыс. чалавек ва ўсім свеце. Арцыбіскуп Зімоўскі звярнуў увагу на тое, што нягледзячы на многія ініцыятывы да сённяшняга дня “незадавальняючым” з’яўляецца ўзровень даступнасці яе лячэння і прафілактыкі. У сувязі з гэтым ён заклікаў зрабіць Сусветны дзень барацьбы з праказай нагодай для таго, каб “быць добрым самаранінам для іншага”.








All the contents on this site are copyrighted ©.