2013-01-24 13:17:11

Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН: ацаніць сучасныя войны з пункту гледжання этыкі


RealAudioMP3 Mіжнародныя структуры павінны задумацца аб тым, што прадстаўляюць сабой ваенныя канфлікты са стратэгічнага і палітычнага, але перш за ўсё этычнага пункту гледжання, перакананы прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН арцыбіскуп Сільвана Тамазі. Іерарх адзначыў, што міжнародная супольнасць аказалася непадрыхтаванай да новых форм канфліктаў, а менавіта да іх рэлігійнай складаючай. Многія групоўкі, якія выкарстоўваюць рэлігійны фанатызм для дасягнення ўлады, як ніхто іншы парушаюць гуманітарнае права, перакананы ватыканскі дыпламат. У інтэрв’ю агенцтву “Zenit” ён з жалем адзначыў, што сёння ў палітыцы дамінуе прынцып “мэта апраўдвае сродкі”, які цалкам выключае этыку. Гэта выліваецца ў немагчымасць будаваць мірнае суіснаванне і яшчэ адну адметнасць сучасных войнаў, масавую гібель не ўзброеных удзельнікаў канфліктаў, а мірнага насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.