2013-01-24 16:41:42

Малітва з Папам аб’яднае рымскіх хрысціян


RealAudioMP3 25 студзеня ў базыліцы св. Паўла за Мурамі разам будуць маліцца хрысціяне розных канфесій. Урачыстыя нешпары тут узначаліць Бэнэдыкт XVI. У малітве прымуць удзел прадстаўнікі некалькіх Праваслаўных Цэркваў, пратэстанцкіх супольнасцяў, члены Міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі. Прадстаўнік рымскіх лютэран Рыма Мілкаў, які таксама прыме ўдзел у малітве са Святым Айцом, лічыць, што нешпары на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціян маюць не толькі сімвалічнае значэнне, гэта таксама і сведчанне таго, што кожны хрысціянін, незалежна ад яго канфесійнай прыналежнасці і ідэнтычнасці, павінен імкнуцца да дыялогу і еднасці з іншымі паслядоўнікамі Хрыста. Святар лічыць, што экуменічныя памкненні, гэта адметная рыса Лютэранскай Царквы, асабліва ў адносінах да Каталіцкага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.