На заканчэнне агульнай
аўдыенцыі 23 студзеня Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам аб дапамозе пацярпелым ад
вялікай паводкі, якая абрынулася на сталіцу Інданэзіі Джакарту. Яна выклікала чалавечыя
ахвяры і нанесла сур’ёзную шкоду. Папа адзначыў, што з хваляваннем сочыць за навінамі,
якія прыходзяць з гэтай краіны. “Я хачу выказаць маю блізкасць насельніцтву, пацярпеламу
ад гэтага прыроднага катаклізму, запэўніваючы яго ў сваёй малітве і заахвочваючы да
салідарнасці з ім, каб усім хапіла неабходнай дапамогі”, - сказаў Святы Айцец.