2013-01-22 15:04:11

Святы Пасад стаў назіральнікам у Сістэме цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі


RealAudioMP3 21 студзеня Святы Пасад стаў дзевятым, пасля Аргентыны, Германіі, Паўднёвай Карэі, Іспаніі, Францыі, Італіі, Японіі і Тайваня, назіральнікам у Сістэме цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі (Sica). Урачыстая цырымонія падпісання пагаднення адбылася ў Сан-Сальвадор у прысутнасці Генеральнага сакаратара арганізацыі Хуана Даніэля Алемана і Апостальскага нунцыя ў Салвадоры, арцыбіскупа Луіджы Пэцута. Кіраўнік Сістэмы цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі падкрэсліў, што Святы Пасад становіцца часткай той невялікай групы краін-сяброў, якія спрыяюць інтэграцыйнаму працэсу, і такім чынам ўносяць уклад у развіццё рэгіёну. У сваю чаргу арцыбіскуп Пэцута адзначыў, што Святы Пасад і мясцовыя каталіцкія супольнасці, прысутныя ў Цэнтральнай Амерыцы, маюць вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве для дасягнення інтэграцыі ўсіх краін Цэнтральнай Амерыкі.

Членамі Сістэмы цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі з’яўляюцца Коста-Рыка, Сальвадор, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Беліз, Панама і Дамініканская рэспубліка.








All the contents on this site are copyrighted ©.