2013-01-22 13:34:58

Папа прызначыў новага кіраўніка Ватыканскага тэлецэнтру


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVІ прызначыў новага кіраўніка Ватыканскага тэлецэнтру. Кс. Дарыа Эдоарда Вігано замесціць на пасадзе дырэктара кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які застанецца кіраўніком Залы Друку Святога Пасаду і Ватыканскага радыё. Кс. Вігано з’яўляецца прызнаным экспертам у галіне відэа-журналістыкі, ён выкладае ў шэрагу навучальных устаноў мастацтва телебачання і кіно і з’яўляецца аўтарам некалькіх падручнікаў па мас-медыя і кніг аб душпастырстве з дапамогай сучасных тэхналогій.

Ватыканскі тэлецэнтр быў заснаваны ў 1983 г. папам Янам Паўлам ІІ. Яго задачай з’яўляецца арганізацыя відэаздымак і прамых трансляцый набажэнстваў і публічных мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка, такіх як: агульныя аўдыенцыі, св. Імшы, замежныя пілігрымкі.Тэлецэнтр валодае значным відэаархівам, якім карыстаюцца многія журналісты і рэжысёры з усяго свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.