2013-01-22 15:19:40

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з генсекам в’етнамскай кампартыі


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што ў першай палове дня 22 студзеня Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі В’етнама Нгуэна Фу Чонга. Пасля аўдыенцыі ў Пантыфіка в’етнамскі палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў сакратар па адносінах з дзяржавамі Святога Пасаду арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Падчас сардэчных размоў былі абмеркаваны тэмы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс для В’етнаму і Святога Пасаду. Была выказана надзея, што ў хуткім часе будуць вырашаны некаторыя складаныя сітуацыі, а ў будучыні плённае супарцоўніцтва паміж дзьвума дзяржавамі будзе ўмацоўвацца. Зала Друку Апостальскай Сталіцы адзначае, што сустрэча паміж генсекам кампартыі В’етнама і Святым Айцом стала першай у гісторыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.