2013-01-21 14:36:06

Хрысціяне – найбольш шматлікая рэлігійная група свету


RealAudioMP3 На інтэрнэт-старонцы амерыканскага даследчага цэнтра “Pew Forum” апублікаваныя вынікі даследавання развіцця сучаснай рэлігійнасці ў свеце. Паводле дадзеных, 84% сусветнага насельніцтва (гэта значыць 5,8 млрд. чалавек пры агульнай колькасці насельніцтва Зямлі ў 6,9 млрд.) з’яўляюцца прыхільнікамі адной з найбуйнейшых традыцыйных рэлігій свету: хрысціянства, індуізму, ісламу, будызму, юдаізму, ці іншых. Хрысціяне – найбольш шматлікая рэлігійная група свету – прыблізна адна трэцяя насельніцтва Зямлі (32%). Другая па колькасці супольнасць – мусульмане (23%).

“Pew Forum” таксама ўдакладняе дадзеныя аб хрысціянах (у агульнай складанасці 2,2 млрд. чалавек): 50% – гэта католікі, 37% – пратэстанты розных дэнамінацый, 12% – праваслаўныя. 1% уключае ў сябе розныя дэнамінацыі, якія ўмоўна таксама называюцца хрысціянскімі (мармоны, сведкі Іеговы і г.д.), але якія, па сутнасці, не з’яўляюцца такімі, хоць і паўсталі на аснове хрысціянскай традыцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.