2013-01-21 13:47:52

Малы юбілей “Твітэру” Папы: 25 кароткіх паведамленняў


RealAudioMP3 Пасля першых 25 твітаў Бэнэдыкта XVI вызначыліся асноўныя напрамкі разважанняў і думак, якімі Пантыфік дзеліцца з наведавальнікамі свайго акаўнту. Святы Айцец з дапамогай кароткіх паведамленняў ў “Твітэры” спрабуе правесці ўсебаковы аналіз актуальнай сітуацыі, у якой апынуўся сучасны чалавека. Аб гэтым сведчыць змест і выбар пытанняў і адказаў Папы, якія датычаць самой істоты хрысціянства і знаходжання чалавека ў соцыуме. Яго “кароткія прамовы”, адрасатамі якіх з’яўляюцца ў асноўным маладыя людзі, датычаць абсалютна канкрэтных пытанняў: як жыць, як жыць верай, што рабіць у паўсядзённым жыцці, каб яе не згубіць? Знамянальна, што ў сваіх адказах Бэнэдыкт XVI адразу ж ставіць у цэнтры Евангелле і Езуса, Які паказвае шлях, дае надзею, прапануе дапамагчы. Таму падчас адбору пытанняў, між іншым, Папа канцэнтруецца на некалькіх тэмах, важных для жыцця сучаснага чалавека: працы, сям’і, рэаліях сённяшняга свету.

Бэнэдыкт XVI з самага пачатку ставіць на першае месца не новыя тэхналогіі, у гэтым выпадку сацыяльныя сеткі, а камунікацыю з чалавекам. “Твітэр” – толькі інструмент у руках Пантыфіка для наладжвання адносін, кантакту, абмену думкамі. Таму Святы Айцец у сваіх “твітах” адразу звяртаецца да сваіх наведавальнікаў ад першай асобы.

Сваёй “дзейнасцю” у сацыяльнай сетцы Пантыфік імкнецца пашырыць гарызонты мыслення інтэрнаўтаў. Ён запрашае іх выйсці за межы “уласнага свету” і паглядзець на тых, хто жыве побач. Менавіта таму ў сваім апошнім “твіце”, апублікаваным упершыню на лацінскай мове, Бэнэдыкт XVI задае пытанне: “Што хоча Бог, каб мы рабілі для адзінства хрысціян?”. Адказ Папы не застаўляе чакаць: “З верай маліцца, адпаведна паступаць, адносіцца да іншых добразычліва і ісці сваёй дарогай разам з Богам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.