2013-01-21 16:51:42

Бэнэдыкт ХVI заклікаў католікаў змагацца з мафіяй


RealAudioMP3 21 студзеня Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з першай групай каталіцкіх біскупаў італьянскага рэгіёну Калабрыя, якія прыбылі ў Ватыкан з візітам “ad limina Apostolorum”. Адзін з удзельнікаў сустрэчы, біскуп Ламецыя Тэрмэ Луіджы Антоніа Кантафара, падзялізся сваімі ўражаннямі ад яе. Іерарх адзначыў, што Папа добра ведае ўсе праблемы і выклікі, якія стаяць перад рэгіёнам, асабліва негатыўныя вынікі прысутнасці і дзейнасці мафіі. Паводле яго слоў, Святы Айцец заклікаў чэрпаць натхненне з Евангелля для пераадолення ўсіх цяжкасцяў. Ён заклікаў працягваць барацьбу з мафіяй з дапамогай веры, і такім чынам адраджаць Касцёл і народ.

Акрамя таго, Бэнэдыкт ХVI падчас сустрэчы з іерархамі выказаў заклапочанасць сітуацыяй моладзі, якая не знаходзіць годнай працы. Бэнэдыкт ХVI заклікаў несці Евангелле і не губляць матывацыі для душпастырскай працы па евангелізацыі, бо гэта адзіны спосаб перамагачы цемру і тыя цяжкія моманты, якія могуць нас чакаць, адзначыў біскуп Кантафара.








All the contents on this site are copyrighted ©.