2013-01-19 12:46:09

Святы Айцец стварыў грэка-каталіцкую епархію ў Францыі


RealAudioMP3 19 студзеня Бэнэдыкт XVI прыняў рашэнне павысіць статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Францыі з Апостальскага экзархату да епархіі з тытулам “Св. Уладзіміра Вялікага ў Парыжы для ўкраінцаў візантыйскага абраду”. Першым епіскапам новастворанай епархіі стаў яе цяперашні экзарх Барыс Гудзяк. Апостальскі экзархат для украінцаў візантыйскага абраду ў Францыі быў створаны 22 ліпеня 1960г. папам Янам ХХІІІ. Да яго былі далучаны таксама парафіі ў краінах Бенелюксу і Швейцарыі. Яны ўвайшлі і ў новаствораную епархію, да якой належыць 18 парафій з 20 тыс. вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.