2013-01-19 15:33:06

Патрыярх Александрыйскі хоча працаваць на карысць прымірэння ў Егіпце


RealAudioMP3 Новаабраны Патрыярх Александрыйскі Ісаак Ібрагім Сідрак падзяліўся праблемамі, якія стаяць перад католікамі краіны, і якія яны могуць вырашыць толькі ў супрацоўніцтве з Копцкай Праваслаўнай Царквой. Паводле іерарха, католікі Егіпта павінны працаваць для паяднання і міру ў краіне. Ён лічыць, што нядаўні выбар Тавадраса ІІ кіраўніком праваслаўных коптаў з’яўляецца моцным знакам ад Бога, запрашаючым хрысціян да адзінства, і вялікай надзеяй для Егіпта. “Мы сумесна будзем адказваць на складаныя выклікі, якія стаяць перад намі”, - сказаў Патрыярх Сідрак. Іерарх не згодны з меркаваннем тых, хто сцвярджае, што Егіпет стаў краінай, дзе хрысціяне не могуць працягваць жыць. Ён адзначыў, аднак, негатыўны ўплыў некаторых краін Персідскага Заліву і Аравіі, што можа прывесці да скажэння традыцыйнага аблічча егіпецкага іслама. “Гэтага баяцца не толькі хрысціяне, але і шматлікія мусульмане”, - прызнаўся новы кіраўнік Копцка-Каталіцкай Царквы.

На думку іерарха, у апошнія гады таксама хрысціянам стала ўласцівай “сектанцкая логіка”: яны пачалі замыкацца ўнутры сваіх супольнасцяў і ствараць паралельны з існуючым свет. Некаторыя хрысціянскія лідэры, напрыклад, пачалі заклікаць не мець ніякіх кантактаў з мусульманамі, бо гэта, на іх думку, можа быць небяспечна, паведаміў Патрыярх. Такім чынам можна згубіць свабоду і адкрытасць, характэрныя для вучняў Хрыста, якія не павінны баяцца страціць сваю веру па віне іншых, патлумачыў іерарх, гаворчы аб перспектывах сваёй дзейнасці на пасадзе Патрыярха Александрыйскага.








All the contents on this site are copyrighted ©.