2013-01-19 12:38:32

Папа накіраваў тэлеграму новаму Патрыярху Александрыйскаму


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVІ накіраваў 19 студзеня 2013 г. тэлеграму на імя новага Патрыярха Александрыйскага Ісаака Ібрагіма Сідрака. Святы Айцец паведаміў, што станоўча адказвае на просьбу новаабранага кіраўніка Копцка-Каталіцкай Царквы Егіпта аб удзяленні “ecclesiastica communio” і падкрэсліў, што гэта важная падзея для ўсяго Паўсюднага Касцёла. Бэнэдыкт ХVІ запэўніў новага кіраўніка супольнасці у сваёй гарачай малітве і пажадаў іерарху Божага благаслаўлення ў кіраванні Копцка-Каталіцкай Царквой з яе старажытнай духоўнай і літургічнай традыцыяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.