2013-01-19 16:02:18

Кардынал Равазі: эканоміка несумяшчальная з фінансавымі гульнямі


RealAudioMP3 Гуманістычная складаючая павінна стаяць у цэнтры сучаснай эканомікі, лічыць кардынал Джанфранка Равазі. Ён выступіў перад удзельнікамі круглала стала, арганізаванага “Народным банкам Вічэнцы” 18 студзеня. Кардынал падкрэсліў, што само слова “эканоміка” у перакладзе з грэцкага арыгіналу значыць “гаспадаранне домам”. Кіраўнік Папскай рады па культуры ў гутарцы з банкірамі, сабранымі ў Вічэнцы, выказаў меркаванне, што адкрыццё значэння старажытных слоў, набывае ў сённяшнім кантэксце асаблівае значэнне. Ён не абмінуў і тэму крызісу. Іерарх нагадаў, што адзіным выратаваннем ад яго з’яўляецца мараль і справядлівасць. “Фінансы павінны быць толькі інструментам, які з павагай будзе ставіцца да такой значнай гуманістычнай навукі як эканоміка”, - перакананы кардынал Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.