2013-01-18 12:52:26

Кардынал Дзяржсакратар перасцярог будучых папскіх дыпламатаў ад руціны


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ нагадаў аб рызыках, існуючых у жыцці папскага дапламата, сярод якіх: абыякаваць, руціна і фармалізм. Ён падкрэсліў, што прадстаўнікі Святога Пасаду не маюць на гэта права. 17 студзеня іерарх узначаліў нешпары ў Папскай Касцёльнай Акадэміі, якая рыхтуе будучых дыпламатаў Апостальскай Сталіцы, у дзень нябеснага апекуна ўстановы – св. Антонія, абата. Кардынал нагадаў студэнтам аб важнасці не згубіць разумення сутнасці місіі дыпламатычнага пасланніка. “Калі мы здолеем аддаваць хвалу Богу, канчаткова паставіўшы на першае месца ў нашым жыцці веру, тады станем спраўднымі будаўнікамі міра, у асяроддзях жыцця і служэння, у касцёльных і міжнародных стасунках”, - падкрэсліў кардынал Бэртонэ. Ён адзначыў, што навучэнцам Акадэміі трэба добра разумець рэчаіснасць і змагацца з натуральнымі чалавечымі слабасцямі, каб здабыць вопыт для годнага нясення абавязку.

Кардынал Дзяржсакратар лічыць, што адметнасцю папскага дыпламата павінна стаць любоў да людзей усіх народаў і нацыянальнасцяў, а таксама здольнасць будаваць з імі братэрскія адносіны і повязі супрацоўніцтва і міра. Менавіта выхаванне ў сабе чалавечых якасцяў, паводле іерарха, дапаможа будучым папскім дыпламатам пераадолець складанасці іх служэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.