2013-01-18 12:01:58

Кадравыя і структурныя рашэнні Святога Айца


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў 18 студзеня шэраг кадравых і структурных рашэнняў, якія датычаць Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду. Папа ўдзяліў “Ecclesiastica Communio”, абранаму 15 студзеня 2013 г. Архіерэйскім Сінодам, новаму Патрыярху Александрыйскаму для коптаў-католікаў у Егіпце Ісааку Ібрагіму Сідраку. Папярэдне Архіерэйскі Сінод, які праходзіў з 12 да 16 студзеня, пасля кансультацый са Святым Айцом, прыняў адстаўку з пасады Патрыярха, кардынала Антоніаса Нагіба па стане здароўя.

Яшчэ адным рашэннем Бэнэдыкта XVI стала павышэнне статусу Апостальскага экзархату для вернікаў украінцаў візантыйскага абраду ў Вялікабрытаніі да епархіі з назвай “Святой Сям’і з Лондана”. Пантыфік прызначыў першым епархіяльным епіскапам цяперашняга экзарха, епіскапа Глеба Барыса Святаслава Ланчыну.







All the contents on this site are copyrighted ©.