2013-01-17 14:54:40

Пачаў дзейнічаць твітэр-канал Папы на лацінскай мове


RealAudioMP3 17 студзеня пачаў дзейнічаць твітэр-канал Бэнэдыкта XVI на лацінскай мове. Ён стаў дзевятым, пасля створаных каля месяца таму акаунтаў на англійскай, іспанскай, французскай, італьянскай, нямецкай, партугальскай, польскай і арабскай мовах. На лацінскай мове “Твітэр” Святога Айца называецца – “Pagina рubblica breviloquentis” (Афіцыйная старонка кароткіх паведамленняў). У сваім першым “твіце” на ёй Бэнэдыкт XVI прывітаў карыстаўльнікаў сацыяльнай сеткі напісаўшы: “Tuus adventus in paginam publicam Summi Pontificis Benedicti XVI breviloquentis oplatissіmus est” (Сардэчна вітаем на афіцыйнай старонцы кароткіх паведамленняў Вярхоўнага Пантыфіка Бэнэдыкта XVI).








All the contents on this site are copyrighted ©.