2013-01-17 13:20:56

Кардынал Кох: праблемы экуменічнага дыялогу набываюць сёння этычны характар


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох 17 студзеня ў інтэрв’ю агенцтву італьянскага епіскапату падкрэсліў важнасць сёлетняй тэмы Тыдня малітваў за адзінства хрысціян, якую прапанавалі індыйскія студэнты: “Тое, чаго Пан чакае ад нас”. Ён упэўнены, што хрысціяне павінны быць салідарнымі перад абліччам насілля і пераследу. Гаворачы аб праблемах, якія стаяць перад экуменічным дыялогам, іерарх падкрэсліў, што сёння яны набываюць часта этычны характар, асабліва ў дачыненні да пратэстанцкіх супольнасцяў. Кардынал з жалем адзначыў, што, калі хрысціяне будуць мець адрозны погляд на этычныя каштоўнасці, не можна будзе весці размовы аб эфектыўнай евангелізацыі і плённасці экуменічнага руху. Ён адначыў, што сёння не можна гаварыць пра нейкую канкрэтную дату, калі будзе дасягнута адзінства паміж паслядоўнікамі Хрыста. “Адзінства – гэта дар Святога Духа, аб якім трэба прасіць, але мы павінны быць адкрытымі для атрымання гэтага дару”, - адзначыў кардынал Курт Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.