2013-01-17 13:20:31

Ватыканскі іерарх: хрысціяне Блізкага Усходу павінны застацца там, дзе нарадзіліся


RealAudioMP3 Кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў у інтэрв’ю “Corriere della Sera” заявіў, што вызнаўцы Хрыста з усяго свету павінны бараніць права хрысціян Блізкага Усходу жыць там, дзе яны нарадзіліся. Паводле іерарха, толькі аб’яднаўшыся з вызнаўцамі іншых рэлігій, хрысціяне змогуць унесці свой станоўчы ўклад у мірнае вырашэнне праблем і мір у гэтым рэгіёне. “Але вызнаўцы Хрыста павінны мець магчымасць жыць у бяспецы, рэальнай свабодзе, уключаючы рэлігійную, з перспектывамі на будучыню, у прыватнасці, моладзь”, - адзначыў старшыня ватыканскай дыкастэрыі і дадаў, што ў адваротным выпадку маладыя людзі пачнуць эміграваць, што было б глыбокай ранай для краін Блізкага Усходу.

Гаворачы аб сітуацыі ў Егіпце, які нядаўна наведаў, кардынал Сандры адзначыў, што яна вельмі складаная. Іерарх нагадаў словы Бэнэдыкта ХVI падчас сёлетняй прамовы да дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, у якіх Святы Айцец запэўніў егіпцян у сваёй блізкасці і малітве. Адначасова Пантыфік нагадаў, што вызнаўцы Хрыста з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі грамадства і таму ім павінны быць гарантаваны роўныя з усімі правы, перш за ўсё права на свабоду публічнага вызнавання сваёй рэлігіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.