2013-01-17 14:07:22

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з экуменічнай дэлегацыяй з Фінляндыі


RealAudioMP3 17 студзеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю з Фінляндыі, якая прыбыла ў Рым з нагоды свята св. Генрыха, апекуна гэтай краіны. Святы Айцец падкрэсліў сімвалізм сустрэчы, якая праходзіць напярэдадні Тыдня малітваў за адзінства хрысціян. Пантыфік нагадаў, што яго дэвізам сёлета абраны словы, натхнёныя ўрыўкам з кнігі прарока Міхея: “Тое, чаго Пан чакае ад нас”. “Прарок ясна вызначыў, чаго Ён чакае ад нас: дзейнічаць справядліва, любіць справы міласэрнасці і хадзіць у пакоры перад Богам”, - сказаў Пантыфік. “З пакорай ісці перад Богам, у паслухмянасці Яго збаўчым словам і з верай у яго добры план – усё гэта красамоўна сведчыць не толькі аб жыцці верай, але таксама і аб нашым экуменічным падарожжы на шляху да поўнага і бачнага адзінства паміж хрысціянамі. На гэтым шляху вучняў, мы пакліканы супольна ісці наперад па вузкай дарозе вернасці Божай волі, для таго, каб нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, мы нарэшце сустрэліся”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што дасягненні на экуменічным шляху патрабуюць большай еднасці ў малітве, святасці, глыбокіх тэалагічных даследванняў і супрацоўніцтва на карысць справядлівага і братэрскага грамадства. Пантыфік выказаў спадзяванне, што візіт экуменічнай дэлегацыі Фінляндыі ў Рым паспрыяе ўмацаванню экуменічных адносін у гэтай краіне. Ён заклікаў
дзякаваць Богу за тое, што было дасягнута ў гэтай сферы і маліцца, каб Дух праўды вёў паслядоўнікаў Хрыста да яшчэ большай любові і адзінства, каб яны імкнуліся да жыцця Евангеллем і пралівалі святло на маральныя праблемы, якія стаяць перад іх грамадствамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.