2013-01-16 12:50:33

Ініцыятар Тыдня малітваў за адзінства хрысціян: яднае перамена сэрцаў


RealAudioMP3 Ватыканская газета піша 16 студзеня пра асобу ініцыятара Тыдня малітваў за адзінства хрысціян, які ў 46-ы раз пачнецца праз некалькі дзён у Каталіцкім Касцёле. Айцец Пол Уотсан, 150-годдзе якога адзначаецца сёлета, паводле “L’ Osservatore Romano”, быў “жывым полымем прагнення еднасці Бога ў целе Хрыста, якім ёсць Касцёл”. Як казалі яго сучаснікі, звышнатуральную смеласць гэтага, спачатку пратэстанцкага пастара, а затым каталіцкага святара, можна патлумачыць сур’ёзнасцю, з якой ён прымаў Хрыста.

Паводле ватыканскага выдання, айцец Уотсан зразумеў патрэбу перамены сэрца, для дасягнення адзінства паміж хрысціянамі. Праз 150 гадоў пасля свайго нараджэння ён застаецца прыкладам нястомнай веры і адвагі, адзначаецца ў сённяшнім “L’ Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.