2013-01-16 11:41:48

Папа заклікаў маліцца аб адзінстве хрысціян


RealAudioMP3 Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да малітвы ў інтэнцыі адзінства паміж усімі вызнаўцамі Хрыста. Папа нагадаў, што 18 студзеня пачнецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян, які сёлета пройдзе пад дэвізам “Тое, чаго Пан чакае ад нас”. “Заклікаю ўсіх маліцца, настойліва просячы Бога аб вялікім дары адзінства паміж усімі вучнямі Пана. Невычэрпная сіла Святога Духа няхай натхняе нас на шчыры пошук адзінства, каб мы маглі ўсе разам вызнаваць, што Езус – гэта Збаўца свету”, - заклікаў Бэнэдыкт XVI. Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян адзначаецца ў свеце штогод, ужо на працягу 46 гадоў, з 18 па 25 студзеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.