2013-01-16 16:06:57

Новы Патрыярх Александрыйскі для коптаў-католікаў


RealAudioMP3 16 студзеня Архіерэйскі Сінод Копцка-Каталіцкай Царквы ў Егіпце абраў епіскапа Ібрагіма Ісаака Сідрака новым Патрыярхам Александрыйскім для коптаў-католікаў. Ён заменіць на гэтай пасадзе 78-гадовага кардынала Антоніаса Нагіба, які нядаўна падаў у адстаўку па стане здароўя. Рашэнне Сінода павінен зацвердзіць Бэнэдыкт ХVI, надзяляючы новага Патрыярха так званым “ecclesiastica communio”. Ірбагім Ісаак Сідрак нарадзіўся 19 жніўня 1955 г. у цэнтральным Егіпце. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1980 г. Навучаўся ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, дзе абараніў дактарат па дагматычнай тэалогіі. Займаў адказныя пасады ў Копцка-Каталіцкай Царкве. 5 кастрычніка 2002 г. Архіерэйскі Сінод прызначыў яго епіскапам Мін’я.

Копцка-Каталіцкая Царква паўстала ў 1741 г. як Апостальскі вікарыят у выніку евангелізацыйнай дзейнасці лацінскіх католікаў у копцкім асяроддзі. У 1895 г. папа Леў XIII стварыў Александрыйскі Патрыярхат для коптаў-католікаў. Зараз ён налічвае больш за 200 тыс. вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.