2013-01-16 12:21:52

Ватыканскі іерарх аб дасягненнях і перспектывах Году веры


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, паведаміў аб выніках і перспектывах Году веры, пасля абвяшчэння якога прайшло 100 дзён. Іерарх адзначыў, што ініцыятыва была прынята вернікамі з этузіязмам і зацікаўленасцю. Гэтаму паспрыяла пастава біскупаў ва ўсім свеце, якія накіравалі адмысловыя пастырскія лісты да сваіх дыяцэзіян і запрасілі іх да глыбокага разважання над Сімвалам веры. Быў створаны лагатып Году веры, які размясцілі на тысячах храмах на ўсёй планеце, што прыцягнула ўвагу многіх людзей, і не толькі веруючых. Арцыбіскуп Фізікела адзначыў, што ў тым ліку і пратэстанцкія супольнасці выказалі цікавасць да некаторых ініцыятыў Года. Іерарх назваў мерапрыемствы, якія чакаюць вернікаў на працягу наступных месяцаў. У рамках Года веры адбудзецца сустрэча моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту бежмавання. У вігілію ўрачыстасці Спаслання Святога Духа пройдзе сустрэча семінарыстаў і тых, хто рыхтуецца да манаскага служэння. Запланавана вялікае спатканне катэхізатараў. У кастрычніку, у гадавіну правядзення Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане, будзе адзначацца дзень, прысвечаны сям’і.

Арцыбіскуп Рына Фізікела прызнаўся, што афіцыйная інтэрнэт-старонка Году веры застаецца адной з самых папулярных сярод ватыканскіх рэсурсаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.