2013-01-16 14:46:28

Ватыканскі дыпламат аб інстытуцыянальнай аўтаноміі Касцёла


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, выказаўся на тэму свабоды Касцёла і яго інстытуцыянальнай аўтаноміі. Ён спаслаўся на выпадкі, разгледжаныя ў апошні час Еўрапейскім судом па правах чалавека. Іерарх адзначыў, што “існуе рэальная рызыка таго, што маральны рэлятывізм, які навязвае сябе як новую сацыяльную норму, прывядзе да падрыву асновы індывідуальнай свабоды сумлення і веравызнання”. “Касцёл імкнецца абараняць асабістыя свабоды сумлення і веравызнання пры любых абставінах, нават ва ўмовах “дыктатуры рэлятывізму”, - дадаў ён. На думку арцыбіскупа: “Што тычыцца маральна спрэчных пытанняў, такіх як аборт або гомасексуалізм, тут свабода сумлення павінны быць рэалізавана”. Ён нагадаў нядаўнія словы Бэнэдыкта XVI аб неабходнасці ў плюралістычным грамадстве паважаць права на адмову і не змушаць да “прымусовай аднастайнасці”.

Сакратар па адносінах з дзяржавамі паведаміў, што ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека ў гэты час разглядаецца пытанне аб свабодзе Касцёла ў яго адносінах з грамадзянскімі ўладамі. У сувязі з гэтым Пастаяннае Прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Савеце Еўропы распрацавала сінтэтычную запіску з тлумачэннем навучання Касцёла аб свабодзе і яго інстытуцыянальнай аўтаноміі. Па словах іерарха, Еўрапейскі суд павінен вырашыць, ці будзе грамадзянская ўлада паважаць Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека. Гаворка ідзе перш за ўсё аб двух выпадках, адмове румынскіх уладаў прызнаць прафсаюз праваслаўных святароў і адмове з боку Каталіцкага Касцёла ў Іспаніі прызначаць настаўнікамі рэлігіі асоб, якія публічна выказваюцца насуперак вучэнню Касцёла. У абодвух выпадках, на думку арцыбіскупа, права на свабоду асацыяцыяў і свабоду выказвання меркаванняў былі выкарыстаны для ціску на рэлігійныя супольнасці, каб апошнія дзейнічалі ў супярэчнасці з іх кананічным статусам і дактрынай. Такі падыход ставіць пад сумнеў аўтаномію Касцёла ў адносінах да ідэалогіі грамадзянскай улады, лічыць іерарх. Тут не паважаецца прырода Касцёла, які з’яўляецца супольнасцю, заснаванай на веры і розуме.

Арцыбіскуп Мамбэрці заявіў, што Касцёл разумее цяжкасці вызначэння адносін паміж грамадзянскімі ўладамі і рознымі рэлігійнымі супольнасцямі ў плюралістычным грамадстве. Касцёл не жадае, каб такія супольнасці былі “зонамі бяспраўя”, але каб яны “прызнаваліся ў якасці прасторы для свабоды, у сілу права на рэлігійную свабоду, паважаючы грамадскі парадак”. Гэта не вучэнне Каталіцкага Касцёла, але крытэрыі, заснаваныя на справядлівасці, звярнуў увагу ватыканскі дыпламат. Акрамя таго, юрыдычныя прынцыпы інстытуцыянальнай аўтаноміі рэлігійных супольнасцяў шырока прызнаныя дзяржавамі і міжнародным правам. Еўрапейскі суд па правах чалавека сам рэгулярна аб гэтым заяўляў, падкрэсліў арцыбіскуп Мамбэрці.







All the contents on this site are copyrighted ©.