2013-01-15 15:44:59

Арцыбіскуп Фізікела: католікі павінны сведчыць сваю веру ў палітыцы


RealAudioMP3 Смела дэманстраваць сваю пазіцыю і бараніць сацыяльную справядлівасць у грамадстве заклікаў католікаў старшыня Папскай рады па новай евагелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. Паводле яго, менавіта гэтага сёння не хапае ў палітыцы, асабліва падчас абмеркавання пытанняў этыкі і маралі. Іерарх упэўнены, што католікі могуць атрымаць падтрымку з боку нават няверуючых, але паважаючых фундаментальныя этычныя прынцыпы людзей. Арцыбіскуп лічыць, што палітыка і эканоміка павінны служыць чалавеку, а не наадварот.








All the contents on this site are copyrighted ©.