2013-01-14 14:31:15

Індыя: Касцёл абараняе жанчын ад гвалту


RealAudioMP3 Індыйскія біскупы рэзка асудзілі пашырэнне феномену сексуальнага насілля, які ахапіў краіну. У чарговы раз індыйскі епіскапат звярнуў увагу на неабходнасць пажаваць сакральнасць чалавечага жыцця і заклікаў да тэрміновай адукацыйнай дзейнасці. У інтэрв’ю ватыканскаму інфармацыйнаму агунцтву “Fides” аб пазіцыі Касцёла ў Індыі расказаў кс. Дамінік Д’Абрэа, прэс-сакратар мясцовага епіскапата. Паводле яго, Касцёл заклікае ўсе ўстановы і рэлігійныя супольнасці ў краіне працаваць дзеля абароны правоў і годнасці кожнага чалавека. “Мы заўсёды абаранялі і будзем абараняць годнасць жанчын, павагу і сакральнасць да жыцця. Выклік, які сёння стаіць перад намі – гэта адукацыя. Яна павінна тычыцца, як дзяцей так і моладзі, і сыходзіцца на павазе да жыцця кожнага чалавека”, - сказаў святар і нагадаў, што хрысціянская вера ставіць чалавевечае жыццё на вяршыню каштоўнасцяў.

Кс. Дамінік Д’Абрэа расказаў, што касцёл у Індыі заўсёды абараняе тых, каго прыціскаюць і заклікае усіх прыкладаць больш намаганняў, каб перамагчы феномен гвалтавання і будаваць лепшае грамадства. Ён падкрэсліў, што спецыяльна з гэтай мэтай, 27 студзеня, у Мумбаі пройдуць мерапрыемствы ў рамках “Дня справядлівасці і роўнасці паміж мужчынам і жанчынай”. “Гэта будзе знак для ўсёй краіны”, - сказаў святар.

У адносінах да дыскусіі адносна неабходнасці ўвядзення смяротнага пакарання за гвалтаванне, прадстаўнік Касцёла адзначыў, што не падтрымлівае такой меры. “Мы верым, што жыццё заўсёды сакральна”, - сказаў святар. Аднак, ён падкрэсліў, што Касцёл з’яўляецца прыхільнікам строгага пакарання за гэта злачынства.








All the contents on this site are copyrighted ©.