2013-01-13 11:59:05

Бэнэдыкт ХVI: Бог не з’яўляецца абмежаваннем нашай свабоды


RealAudioMP3 13 студзеня Бэнэдыкт ХVI падчас св. Імшы цэлебраванай ў Сіксцінскай капэле удзяліў сакрамэнт Святога хросту 20 дзецям. Традыцыйна ў нядзелю Хросту Пана Святы Айцец прымае да Касцёла дзяцей, працаўнікоў ватыканскіх устаноў. У гаміліі Папа сказаў,што гэтыя дзеці праз Сакрамэнт хросту будуць на заўсёды і глыбока аб’яднаныя з Езусам, у таямніцы Яго смерці, якая з’яўляецца крыніцай жыцця, і будуць удзельнічаць у Яго ўваскрэсеньні, і такім чынам адродзяцца да новага жыцця. Звяртаючыся да бацькоў дзяцей Пантыфік сказаў, што “шлях веры, які пачынаюць сёння іх дзяці ёсць заснаваны на ўпэўненасці і досведзе, што няма нічога большага ад таго, чым пазнаць Хрыста і казаць іншым аб нашым сяброўстве з Ім; толькі ў гэтым сяброўстве сапраўды можна адкрыць вялікі патэнцыял чалавека, і мы можам зазнаць тое, што прыгожае і што робіць нас свабоднымі”.

За тое звяртаючыся да хросных бацькоў Папа нагадаў ім аб важнасці задання, якое стаіць перад імі: перадаць новаахрышчаным праўды веры і сведчыць аб каштоўнасцях Евангелля, каб яны ўсё больш выхоўваліся ў глыбокім сяброўстве з Панам. Папа заклікаў хросных бацькоў, каб шляхам ажыццяўляння хрысціянскіх цнотаў давалі ім добры прыклад. “ Не ёсць лёгка без кампрамісаў і адкрытасці паказваць тое, у што мы верым, асабліва ў кантэксце, у якім мы жывем, перад грамадствам, якое часта лічыць тых, хто вераць ў Хрыста старамоднымі і па-за часам”, - сказаў Папа. Паводле Святога Айца таксама і сярод хрысціян на хвалі гэтага менталітэта можа ўзнікнуць рызыка разумення адносін з Езусама, як штосці, што абмяжоўвае, што з’яўляецца шкодным для асабістай самарэалізацыі. Папа папярэдзіў перад тым, каб не бачыць ў “Богу мяжы свабоды чалавека” , якую трэба адкінуць, каб чалавек мог быць самім сабой. “Але так не ёсць. Такое меркаванне з’яўляецца доказам таго, што мы нічога не зразумелі з адносін з Богам, бо ідучы шляхам веры мы ўсё больш разумем, як Езус ажыццяўляе ў нас вызваленчае дзеянне Божай любові, якая дазваляе нам выйсці з нашага эгаізму,з засяроджання на сябе саміх, каб давесці нас да паўнаты жыцця , ў адзінстве з Богам і адкрыцца да іншых”, - патлумачыў Святы Айцец.

Указваючы на значэнне вады ў сакрамэнце хросту, Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што дзеці ў імя Айца і Сына і Духа Святога будуць акунуты ў “крыніцы” жыцця якой з’яўляецца сам Бог, які зробіць іх сваімі дзяцьмі і яны будуць таксама сапраўднымі сведкамі Пана.








All the contents on this site are copyrighted ©.