2013-01-12 11:11:17

Бэнэдыкт XVI: эмігранты – не толькі праблема, але і “рэсурс”


RealAudioMP3 13 студзеня будзе адзначацца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў. Гэта тэма з’яўляецца асабліва блізкай Святому Айцу. Папа не аднойчы заклікаў да клопату аб людзях, якія вымушаны пакінуць свае родныя дамы ў пошуку спакою, дабрабыту і годнага жыцця. Бэнэдыкт XVI прысвячаў гэтай тэме не адзін свой дакумент, сярод іх таксама пасланне на Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, апублікаванае некалькі месяцаў таму. У ім, між іншым, Папа заклікаў людзей да салідарнасці і звяртаў увагу на адказнасць палітыкаў за дапамогу людзям, які знаходзяцца перад абліччам праблем звязаных з міграцыяй. “Тэрміновасць, якую яна набыла ў наш час (...) кідае нам выклік і настойліва патрабуе нашай салідарнасці. У той жа час, яна патрабуе эфектыўных палітычных адказаў (...) Адчуванне адказнасці павінны дэманстраваць і краіны іх паходжання, не толькі таму, што гаворка ідзе пра іх грамадзян, але таксама, каб спыніць прычыны нерэгуляванай міграцыі, каб задушуць на караню, усе формы злачыннасці з ёй звязанай”, - заклікаў Папа.

Яшчэ ў 2008 г., падчас аўдыенцыі для членаў Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў, Бэнэдыкт XVI звяртаў увагу на асаблівую ролю хрысціян перад абліччам гэтага распаўсюджанага феномена. “У прыняцці і дыялогу з эмігрантамі і бежанцамі, хрысціянская супольнасць мае, як пастаянную кропку апоры, асобу Хрыста, нашага Пана. Ён пакінуў сваім вучням залатое правіла паводле якога неабходна жыць: новую запаведзь любові”, - казаў Святы Айцец.

У 2009 г. Папа звяртаў увагу на станоўчую ролю, якую граюць мігранты для росту грамадстваў. “Эмігранты запрашаюць убачыць адзінства чалавечай сям’і, каштоўнасць адкрытасці, гасціннасці і любові да бліжняга. Гэта павінна пераўтварацца ў штодзённыя жэстаы дзялення, саўдзелу і клопату аб іншых, асабліва да патрабуючых (...). Вось чаму Касцёл заклікае вернікаў адкрыць сэрца на мігрантаў і іх сем’і, ведаючы што яны з’яўляюцца не толькі праблемай, але таксама і “рэсурсам”, - казаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.