2013-01-12 13:30:02

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з князем Альбертам ІІ


RealAudioMP3 Уклад Каталіцкага Касцёла ў грамадскае жыццё княства Манака і некаторыя актуальныя міжнародныя тэмы абмеркавалі Бэнэдыкт XVI і князь Альберт ІІ. 12 студзеня манакскі манарх са сваёй жонкай, княжной Шарлін, былі прыняты Святым Айцом на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў Ватыкане. Імі таксама былі абмеркаваны праблемы інтэгральнага развіцця народаў, абароны натуральных рэсарсаў і навакольнага асяродзя. Пасля сустрэчы з Папам і абмену падарункамі, князь Альберт ІІ сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.