2013-01-11 13:19:27

Ватыканскі іерарх на этычна-экалагічнай канферэнцыі


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”, кардынал Пітэр Тарксан, прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па этыцы і экалогіі. Каталіцкі тэалагічны факультэт Венскага ўніверсітэта стаў ініцыятарам правядзення 10-11 студзеня ў аўстрыйскай сталіцы форуму “Правасуддзе ў канчатковым свеце. Экалогія – эканоміка – этыка”, паведамляе ўніверсітэцкі сайт. Адносіны паміж экалогіяй і эканомікай з’яўляюцца адным з вострых пытанняў сучаснасці. Які ўклад могуць унесці ў рашэнне экалагічных праблем тэалогія, этыка і хрысціянскія Цэрквы? – задаюцца пытаннем арганізатары. Экуменічная канферэнцыя ў Венскім універсітэце заклікана высветліць ролю і адказнасць хрысціян у вырашэнні надзённых пытанняў аб паляпшэнні экалагічнага стану планеты.

У канферэнцыі ўдзельнічаюць спецыялісты з еўрапейскіх краін і хрысціянскія лідэры. У іх ліку – мітрапаліт Арсеній, прадстаўнік Патрыярха Барталамея І; ён выступіць з дакладам “Экалагічныя ініцыятывы Канстантынопальскага Патрыярхату”. Кардынал Пітэр Тарксан прапануе свае разважанні на тэму “Экалогія, справядлівасць і мір. Сусветная касцёльная перспектыва”.

Сярод заяўленых тэм – “Экалогія і ідэя стварэння”, “Экалагічная справядлівасць і экалогія чалавека”, “Экалагічная ўстойлівасць і эканамічны поспех”, “Устойлівае развіццё: утопія ці рэальная магчымасць?”, “Новыя метады экалагічнай адукацыі з дапамогай Цэркваў па ўсім свеце”.







All the contents on this site are copyrighted ©.