2013-01-11 13:03:59

Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з князем Альбертам ІІ і княжной Шарлін


RealAudioMP3 12 студзеня Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі князя Манака Альберта ІІ разам з жонкай княжной Шарлін. Гэты візіт з’яўляецца працягам доўгай традыцыі шчыльных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Княствам Манака. Пантыфік прымае Альберта ІІ не ў першы раз. Выключнасць заўтрашняй аўдыенцыі складаецца ў тым, што князь Манака прадстане перад Святым Айцом упершыню са сваёй жонкай. Іх шлюб адбыўся ў 2011 г.

Першая сустрэча Святога Айца з манархам Манака адбылася ў 1957 г., калі князь Рэнье ІІІ і прынцэса Грэйс сустрэліся з папам Піем ХІІ. Затым іх прымалі Ян ХХІІІ, у 1959 г, і Павел VI, у 1974 г. Акрамя таго, тая ж пара сустракалася з Янам Паўлам І і Янам Паўлам ІІ. У 1997 г. князь Рэнье ІІІ сустрэўся на прыватнай аўдыенцыі з Янам Паўлам ІІ у суправаджэнні свайго сына Альберта, сённяшняга Князя Манака. Бэнэдыкт ХVI сустракаўся з князем Альбертам ІІ двойчы: у 2005 г. і 2009 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.