2013-01-10 10:59:32

Касцёл у Германіі працягвае вывучаць праблему педафіліі


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Германіі спыніла супрацоўніцтва з Інстытутам крымінальных даследаванняў Ніжняй Саксоніі, які займаўся навуковым вывучэннем сексуальных злоўжыванняў з боку некаторых святароў. У сваім спецыяльным паведамленні, апублікаваным 9 студзеня, біскупы патлумачылі, што былі вымушаны шукаць новага партнёра, з якім змогуць працягнуць гэты даследчы праект. “Адносіны даверу паміж дырэктарам Інстытута і нямецкімі біскупамі спыніліся”, - адзначаецца ў заяве іерархаў. На іх думку, давер з’яўляецца важным элементам у такім важным і далікатным праекце. “Паводзіны прафесара Пфайфера ў дачыныненні да кіраўнікоў Касцёла, на жаль, сталі прычынай страты даверу, неабходнага для далейшага канстурктыўнага супрацоўніцтва”, - прызнаюцца нямецкія іерархі. Яны шкадуюць, што не ўдалося знайсці ўзаемапрымальнага рашэння, нягледзячы на ўсе намаганні з іх боку.

Даследчы праект з’яўляецца адной з ініцыятыў, якія Касцёл у Германіі праводзіць на працягу трох гадоў. “Пасля выкрыцця ў 2010 г. шматлікіх выпадкаў сексуальных злоўжыванняў, Канферэнцыя Біскупаў вырашыла праняць шырокі спектр мер з мэтай вырашэння гэтага пытання”, - гаворыцца ў заяве епіскапату. Была створана спецыяльная тэлефонная лінія і прыняты шматлікія прэвенцыйныя меры, акрамя таго, усім ахвярам была прызнана матэрыяльная дапамога.








All the contents on this site are copyrighted ©.