2013-01-09 14:34:42

Дыпламаты абмеркавалі зварот Папы


RealAudioMP3 Паслы Швецыі, Аўстраліі і Філіпін пры Апостальскай Сталіцы выказалі свае меркаванні адносна звароту Папы да дыпламатычнага корпусу, прамоўлены 7 студзеня падчас аўдыенцыі ў Ватыкане. Дыпламаты сустрэліся на Ватыканскім радыё і ў прамым радыё- і відэа-эфіры (на сайце радыё адбывалася вэбтрансляцыя дыскусіі), паразважалі аб важных праблемах, на якія звярнуў увагу Святы Айцец. Прадстаўнікі дзяржаў пагадзіліся з заклікам Папы аб неабходнасці фарміравання правільнага разумення правоў чалавека, большай павагі да рэлігійнай свабоды, неабходнасці інвеставаць больш сродкаў у адукацыю. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі дыскусіі звярнулі на важнасць мірнага суіснавання паміж людзьмі і народамі, што стала лейтматывам звароту Святога Айца. Гэта галоўным чынам тычыцца сітуацыі ў Сірыі. Папа, між іншым, заклікаў да салідарнасці паміж краінамі з мэтай не дапусціць пагаршэння гуманітарнай сітуацыі ў гэтай краіне.

Адным з вынікаў дыскусіі стала згода паслоў адносна існавання фундаментальнай патрэба ва ўважлівым слуханні словаў Пантыфіка, якія тычацца адказнасці за народы, што перажываюць цяжкасці. Пасол Швецыі Ула Гудмансон адзначыла, што яе краіна прымае шматлікіх бежанцаў з Сірыі. Яна падкрэсліла, што Швецыя клапоціцца аб іх і дае прытулак. Паводле пасла Аўстраліі пры Святым Пасадзе, Джона Маккарці, яго ўрад робіць менавіта тое, аб чым просіць Папа. Аўстралія, як паведаміў дыпламат, з’яўляецца сёмай у свеце краінай па аб’ёму дапамогі сірыйскім бежанцам і ахвярам войнаў. Акрамя таго, Маккарці акрэсліў словы Бэнэдыкта XVI, як “самыя моцныя, жывыя і прамыя, якія даводзілася чуць ад сусветных лідэраў у мінулы час”. “Я сумняваюся, што нехта зразумеў сітуацыю лепш чым Папа”, - прызнаўся дыпламат.








All the contents on this site are copyrighted ©.