2013-01-07 14:07:41

Плённы год для папскай дыпламатыі


RealAudioMP3 2012 г. стаў для Апостальскай Сталіцы годам заключэння важных дыпламатычных пагадненняў, якія тычыліся розных этапаў супрацоўніцтва з краінамі: ад устанаўлення дыпламатычных адносін да паглыблення супрацоўніцтва. 8 мая было заключана пагадненне паміж Святым Пасадам і нямесцай зямлёй Ніжняя Саксонія. Яно тычылася пытання дзейнасці каталіцкіх школ у кантэксце зменаў мясцовага заканадаўства. 8 чэрвеня было заключана яшчэ адно пагаденне ў сферы адукацыі з Літоўскай Рэспублікай. Яно тычылася ўзаемнага прызнання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, у 2012 г. былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Экватарыяльнай Гвінеяй. Таксама было ратыфікавана двухбаковае пагадненне аб адносінах з Мазамбікам і такое ж пагаденне з Чарнагорыяй.

На сённяшні дзень Апостальская Сталіца ўтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 179 краінамі, апрача таго з Еўрапейскім Саюзам, Суверэнным Мальтыйскім Ордэнам і Арганізацыяй вызвалення Палестыны. Акрамя таго, Святы Пасад прадстаўлены ў шэрагу міжнародных і міжурадавых арганізацый сярод якіх: ААН, АБСЕ, МАГАТЭ і іншыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.