2013-01-06 12:23:50

Папа павіншаваў праваслаўных вернікаў з Божым Нараджэннем


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI павіншаваў з надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння, праваслаўных вернікаў, якія святкуюць яе паводле юліянскага каляндара 7 студзеня. “Заўтра, Усходзіня Цэрквы, якія жывуць па юліянскім каляндары, будуць святкаваць урачыстасць Нараджэння Пана: у радасці супольнай веры, я скіроўваю да іх маё сардэчнае пажаданне супакою, з асаблівым успамінам у малітве”, - сказаў 6 студзеня Бэнэдыкт XVI на заканчэння традыцыйнай нядзельнай малітвы “”Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.