2013-01-06 12:35:50

Навуковец: Папская дыпламатыя – арыгінальная і асаблівая


RealAudioMP3 7 студзеня Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, каб павіншаваць іх са святам Божанага Нараджэння і пажадаць добрага новага года. На сённяшні дзень Святы Пасад мае дыпламатычныя адносіны з 179 краінамі свету, а таксама з’яўляецца членам шматлікіх міжнародных арганізацыі, пачынаючы ад ААН, дзе мае статус “краіны-назіральніцы”. Аб асаблівасцях Папскай дыпламатыі ў інтэрв’ю нашаму радыё расказаў гісторык, выкладчык Каталіцкага універсітэта ў Мілане Агосціно Джованолі. Паводле яго, вялікая колькасць краін, якія маюць дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам падкрэслівае маральны прэстыж, які мае Апостальская Сталіцы і канешне сам Папа. Таксама навуковец адзначыў, што асаблівай рысай дыпламатыі Апостальскай Сталіцы з’яўляецца спрыянне міру – менавіта такой, яна была ад самага пачатку свайго існавання. Ён пакдрэсліў, што згуба Святым Айцом свецкай улады, у сярэдіне XIX ст., сыграла парадаксальна станоўчую ролю – умацавала маральны аўтарытэт Святога Айца. “Такім чынам, гэта дыпламатыя з’яўлецца цалкам асаблівай, бо не заключаецца ў абароне палітычных ці эканамічных інтэрэсаў адной краіны, але інтэрэсаў усяго свету. У гэтым яе арыгінальнасць”, - сказаў Агосціно Джованолі.








All the contents on this site are copyrighted ©.