2013-01-05 12:36:47

Папа прызначыў новага нунцыя ў Егіпце


RealAudioMP3 5 студзеня Бэнэдыкт XVI прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Егіпет – краіну, якая перажывае нялёгкі пераходны перыяд у сваёй гісторыі, звязаны з развіццём свабод і павагай да фундаментальных правоў чалавека. Новым дыпламатычным прадстаўніком Святога Айца стаў французскі арцыбіскуп Жан-Поль Аймэ Габель, да гэтага Апостальскі нунцыі ў Ісламскай Рэспубліцы Іран. За час сваёй дыпламатычнай кар’еры арцыбіскуп Габель працаваў у нунцыятуры у Грузіі, і быў акрэдытаваны дыпламатычным прадстаўніком Папы ў Арменіі і Азербайджане. З 1997 г. працаваў у Сенегале, Гвінеі-Бісаў, Малі, Нікарагуа і Іране.








All the contents on this site are copyrighted ©.